Наталля Радзіна намінаваная на прэмію Netizen Prize
Міжнародная праваабарончая арганізацыя "Рэпарцёры без межаў" намінавала рэдактара сайта “Хартыя’97” Наталлю Радзіну на прэмію Netizen Prize. Як паведамляе прэс-служба БАЖ, "Рэпарцёры без межаў" патлумачылі такое рашэнне “асаблівай роляй інтэрнэт-рэсурсу, на які працуе Наталля, і яе асабістым унёскам у барацьбу за свабоду слова ў Беларусі”.
Штогадовая прэмія Netizen Prize ўручаецца ад 2008 года блогерам, анлайн-журналістам і кібердысідэнтам, садзейнічанне развіццю свабоды слова ў інтэрнэце. Чакаецца, што цырымонія ўзнагароджання пройдзе ў Парыжы ў Міжнародны дзень супраць кіберцэнзуры 11 сакавіка 2011 года.
У дадзены момант рэдактар “Хартыі’97” знаходзіцца ў следчым ізалятары КДБ. Ёй выстаўлена абвінавачанне ў арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках (чч. 1, 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса).