Наталля Радзіна знаходзіцца "у высылцы" ў Кобрыне

Там яна будзе знаходзіцца пад падпіскай пра нявыязд.

"Мяне і маму прывезлі на машыне сябры. Выпраўлялі з кветкамі, было шмат сяброў і журналістаў, дзякуй усім", — сказала Радзіна ў гутарцы з карэспандэнтам БелаПАН.

Па словах Радзінай, дахаты яна прыехала каля 20 гадзін і цяпер мае зносіны са сваякамі. Яна зноў заявіла, што працягне займацца журналісцкай дзейнасцю.

У Радзінай няма пашпарта, яна будзе жыць у бацькоў. Журналістка не мае права пакідаць Кобрын без дазволу следчага. Яе будзе кантраляваць участковы. "Пакуль я не адчула, што знаходжуся пад падпіскай, ніхто не прыходзіў. Але думаю, што ўчастковы будзе заўтра", — сказала Радзіна.

Рэдактар charter97.org і яшчэ 36 грамадзян вінавацяцца ў арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках у Мінску ўвечары 19 снежня. Ім пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.