NATO адклала пытанне аб далучэнні Грузіі і Украіны

На саміце NATO, які пройдзе ў пачатку красавіка ў Бухарэсце, Грузія і Украіна не будуць пераведзеныя на наступны ўзровень супрацоўніцтва з альянсам, паведамляе Regnum.
З такой заявай выступіў спецпрадстаўнік генеральнага сакратара NATO Роберт Сіманс на прэс-канферэнцыі ў Маскве.

Ён станоўча ацаніў партнёрства краін з альянсам, аднак адзначыў, што прадастаўленне ім Плану дзеянняў па членстве ў NATO, пасля выканання якога гэтыя краіны змогуць уступіць у альянс, пакуль немагчыма з-за рознагалоссяў паміж іншымі членамі блока.