NATO рыхтуецца да буйных вучэнняў у краінах Балтыі
У 2010 годзе NATO збіраецца правесці шэраг буйных вучэнняў на тэрыторыі краінаў Балтыі. Ужо ўлетку сумесныя вучэнні з ЗША пройдуць у Паўночнай Эстоніі. Па першапачатковых планах, на эстонскае ўзбярэжжа высадзіцца каля 500 марскіх пяхотнікаў ЗША. Пасля яны дыслакуюцца на цэнтральны палігон Сілаў абароны, дзе з іх і эстонскіх вайскоўцаў будзе сфармаваны сумесны батальён, які будзе адпрацоўваць дзеянні пад кіраўніцтвам камандзіра-эстонца.
Усе тры краіны Балтыі будуць адпрацоўваць сумесныя дзеянні з вайскоўцамі ЗША на буйных вучэннях, якія сёлета адбудуцца ў Латвіі. Акрамя таго, у Эстоніі, Латвіі і Літве пройдуць вучэнні па штабной падтрымцы войскаў NATO. У Латвіі будзе адпрацоўвацца разгрузка транспартнага карабля NATO.
Агенцтва “Интерфакс” падкрэслівае, што гаворка ідзе аб самых буйных вучэннях NATO ў краінах Балтыі пасля іх уваходжання ў альянс шэсць гадоў таму.