NATO спадзяецца рабіць пастаўкі для войскаў у Афганістан праз Беларусь
Неўзабаве праз Беларусь могуць пайсці NATO-ўскія пастаўкі ў Аўганістан. Гаворка вядзецца не пра зброю, а пра іншыя патрэбы вайскоўцаў, напрыклад, ваду і амуніцыю. Існуюць розныя магчымыя маршруты паставак з еўрапейскіх краін у Афганістан сухапутным шляхам - напрыклад, праз Расію і краіны Цэнтральнай Азіі.
"Такая магчымасць існуе. Не бачу прычыны, чаму такія пастаўкі праз тэрыторыю краіны немагчымыя. Спадзяюся, што першыя пастаўкі праз тэрыторыю Беларусі пабачым у бліжэйшыя 12 месяцаў", - заявіў прадстаўнік NATO на сустрэчы з беларускай дэлегацыяй у Брусэлі.
Зараз у Афганістане знаходзяцца прыблізна 100 тысяч вайскоўцаў Міжнародных сілаў спрыяння бяспецы, якія дзейнічаюць пад эгідай NATO. Свой кантынгент у Афганістане маюць шэраг краінаў, якія ў NATO не ўваходзяць - напрыклад, Азербайджан, Арменія, Фінляндыя.