Натоўп адвялі ад Дома ўраду да помніка Леніна

Сярод удзельнікаў шэсця, якія дайшлі да плошчы Незалежнасці, з’явіліся правакатары. Разбітае шкло ў цэнтральных дзвярах Дому ўраду. Натоўп адвялі да помніку Леніна. На чале калоны ішоў Андрэй Саннікаў са сваёй жонкай Ірынай Халіп. Удзельнікі шэсця не разумеюць, навошта было ісці на плошчу Незалежнасці. Плану дзеянняў, відавочна, няма.