Навагоднія туры ў беларускія санаторыі скупілі расіяне
Яшчэ ў верасні расіяне скупілі практычна ўсе навагоднія туры ў беларускія санаторыі. Пра гэта паведаміла генеральны дырэктар "Белінтурыста" Марыя Філіповіч.
Паводле яе слоў, сёлета пераважная большасць беларускіх санаторыяў адмовіліся ад двух-трохдзённых пуцёвак на навагоднія святы, інфармуе “Інтэрфакс”.
Базы адпачынку прадаюць туры на перыяд калядных вакацый, напрыклад, з 31 снежня па 10 студзеня. Яны разлічаныя на грамадзян Расіі, якія маюць у гэты час адпачынак. Там, дзе захаваліся навагоднія трохдзённыя пуцёўкі, каштаваць яны будуць не менш за 200 долараў.