Навасяд: Трэба абмяркоўваць падрыхтоўку да парламенцкіх выбараў

На Кангрэсе дэмакратычных сілаў выступіў Уладзімір Навасяд, кіраўнік фракцыі Партыі свабоды і прагрэса. Ён лічыць, што дэлегатам «штучна навязаная дыскусія пра кіраўніцтва». На яго погляд, трэба абмяркоўваць падрыхтоўку да парламенцкіх выбараў 2008 года.

«А пра гэта не было сказана ні слова», зазначыў Навасяд.