Наведвальнік выставы разбіў вазу за 1 мільён долараў
Прычым зрабіў ён гэта наўмысна.
Здарэнне адбылося ў Маямі ў музеі Perez Art Museum. Там праходзіць выстава вядомага кітайскага мастака і архітэктара Ай Вэйвэя. Ураджэнец Дамініканы Максіма Камінэра быў арыштаваны за знішчэнне адной з 16 вазаў, выстаўленых у музеі (яе кошт ацэньваецца ў 1 млн долараў).
Зламыснік заявіў, што ён сам з'яўляецца мастаком, і сваім учынкам хацеў выказаць публічны пратэст музею, які выстаўляе неамерыканскае мастацтва, паведамляе РІА "Новости".
Фота — Reuters