Навошта пераможцам “Дажынак” па некалькі камп’ютараў?
На камп’ютарах, якія камбайнёры атрымліваюць на “Дажынках”, гуляюць у гульні іх дзеці і працуюць нявесткі. А на грошы, якія ім дораць, яны робяць рамонт у хаце і набываюць трактары. Каля 10 мільярдаў рублёў плануе патраціць сёлета дзяржава на прызы і ўзнагароды пераможцам “Дажынак-2008”. Як і ў мінулыя гады, лепшыя 6 камбайнёраў краіны атрымаюць у падарунак аўтамабіль. Тыя ж, хто стане пераможцам у другі раз, – 9 мільёнаў рублёў і камп’ютар. Еўрарадыё вырашыла даведацца, што зрабілі са сваім камп’ютарам і на што патрацілі грошы тыя, хто быў узнагароджаны імі летась.
Камбайнёр сяльгасвытворчага кааператыву “Авангард-агра” Навагрудскага раёна Леанід Дарашкевіч, які летась стаў пераможцам “Дажынак” у другі раз і атрымаў камп’ютар у падарунак, расказаў Еўрарадыё, што на камп’ютар у яго не хапае часу. Таму карыстаецца ім сын.
Леанід Дарашкевіч: “Мне часу на яго не хапае. А сын у ім добра разбіраецца. Таму, калі мне штосьці трэба па камбайне, то мы там паглядзім. А так не да яго”.
Па яго словах, заробкі ў іх толькі падчас жніва добрыя: 1 мільён 800 – 2 мільёна. У астатні час заробак не перавышае 300-350 тысяч. Таму прэмія прыйшлася дарэчы – на яе ён нарэшце здолеў паставіць у вокны шклопакеты.
Леанід Дарашкевіч: “Рамонт дома зрабіў – шклопакеты паставіў. Ну і так разыйшліся па дробязях”.
Камбайнёр усур’ёз рыхтуецца да перамогі і сёлета. Што тычыцца грошай, то кажа, што яны ніколі не зашкодзяць. А вось што рабіць з другім камп’ютарам, калі ізноў стане пераможцам, не ведае – дзіцё ў яго адно.
Леанід Дарашкевіч: “Хай сабе будзе яшчэ адзін. Дораць -- дык куды дзяваць!”
У камбайнёра СВК “Азёры” Гродзенскай вобласці Віктара Рапецкага дома ўжо стаяць два камп’ютары. Першае месца ён займаў тройчы і адзін раз быў на другім. Але ўжо падрыхтаваў камбайн і хоча стаць пераможцам у чарговы раз.
Віктар Рапецкі: “Буду спрабаваць, камбайн падрыхтаваў ужо. Калі сёлета стану пераможцам, то гэта ўжо 5 раз будзе. Атрымаў машыну і два камп’ютары. Адзін у мяне, а другі ў дзяцей”.
Кажа, дзеці гуляюцца ў розныя гульні, а ён на сваім разам з жонкай захоўвае і час ад часу праглядае сямейныя фотаздымкі.
Віктар Рапецкі: “Дзеці ў Інтэрнэт ходзяць, а я не асабліва… Карцінкі на сваім глядзім, фотаздымкі”.
Што рабіць з трэцім, калі стане пераможцам, не ведае. Хутчэй за ўсё, будзе прадаваць – збірае грошы на новую машыну. Дораныя “Жыгулі” ён прадаў адразу і набыў “Нісан”. Зараз хоча памяняць і яго. Прэмія ж пойдзе на дапамогу дзецям. З заробку дапамагчы цяжка. Зімой ён 200-250 тысяч, летам на жніве – каля мільёна. Таму лічыць, што лепш бы давалі не камп’ютар, а што-небудзь сапраўды патрэбнае ў гаспадарцы. Асабліва, калі ён не першы.
У камбайнёра СВК “Будслаўскі” Мядзельскага раёна Анатоля Аксютчыца ўжо таксама ёсць і падораны аўтамабіль, і камп’ютар. І 2 халадзільнікі за другое месца на “Дажынках”. Кажа, што прымяненне другому камп’ютару знойдзе – кожнаму дзіцяці будзе цацка.
Па яго словах, нават на жніве ён зарабляў усяго каля 600 тысяч. У астатнія месяцы рэдка бывае больш за 200. Таму на падораныя летась грошы набыў самаробны трактар – дзейсніў даўнюю мару.
Анатоль Аксютчыц: “Трактар з агрэгатамі набыў. І плуг, і прычэп – усё. У 2 тысячы абыйшлося. Там самаробны, але нармалёвы такі трактар. Каб быў”.
На прапанову Еўрарадыё параіць Мінсельгасхарчу дарыць пераможцам не камп’ютары, а што-небудзь іншае, да прыкладу, тэлевізар, сарамліва адказаў, што на патрэбнае самі паціху назбіраюць.
Ёсць ужо камп’ютар і ў Міхася Палешчука з Брэсцкага райаграсервісу. На ім нешта сваё робіць нявестка. Зарабляе камбайнёр каля 300 тысяч у месяц. І толькі ў жніво – каля мільёна. На грошы леташняга прыза зрабіў рамонт у хаце. На што патраціцца, калі стане пераможцам сёлета, ведае. А вось што стане рабіць з другім камп’ютарам, адказаць не змог.
Еўрарадыё пацікавілася ў кіраўніка ўпраўлення раслінаводства Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рыгора Раманюка, чаму камбайнёрам дораць менавіта камп’ютары. Па яго словах, гэта такая рэч, якая заўсёды можа спатрэбіцца.
Рыгор Раманюк: “Калі не самому камбайнёру, то яго дзецям патрэбны. Дый самому камбайнёру не перашкодзіць”.