Навуцы прапанавана стаць самаакупляльнай

Навука павінна быць самаакупнай і зарабляць грошы, перадае БЕЛТА заяву Аляксандра Лукашэнкі, зробленую сёння пасля прызначэння Анатоля Русецкага старшынём Прэзідыюма Нацыянальнай акадэміі навук. "Наша будучыня — гэта новыя тэхналогіі, нанатэхналогіі, гэта тэхналагічны ўклад 5-6 ўзроўню", — сказаў Лукашэнка.

Новаму кіраўніку акадэміі загадана "забяспечыць ажыццяўленне перспектыўных навуковых ідэй у рэальныя грошы".