Навукоўцы даказалі існаванне вечнага кахання

Кожная дзясятая пара захоўвае ранейшае каханне праз 20 гадоў і больш пасля пачатку адносін. Да такой высновы прышлі даследчыкі Ўніверсітэта ў Нью-Ёрку.
Яны параўналі з дапамогай метаду магнітна-рэзананснай тамаграфіі хімічныя працэсы ў мазгах ў маладых пар і пар, якія правялі разам больш за 20 гадоў, перадае Lenta.ru са спасылкай на Sunday Times.

Навукоўцы выявілі, што ў некаторых прадстаўнікоў пажылых пар пры выглядзе фатаграфій партнёра ў мазгах адбываюцца такія самыя хімічныя рэакцыі, што і ў людзей, якія знаходзяцца на ранніх стадыях закаханасці.

Адкрыццё аспрэчыла традыцыйны погляд, паводле якога хімічныя працэсы, што выклікаюць любоўныя пачуцці, пачынаюць спадаць праз 15 месяцаў пасля пачатку адносін і цалкам знікаюць на працягу дзесяці гадоў.