Навукоўцы: Пасля 52 гадоў людзі ня хочуць жартаваць
Навукоўцы з універсітэта Гламоргана прыйшлі да высновы, што жаданне жартаваць, смяяцца і весяліцца знікае, калі чалавеку спаўняецца 52 гады. Як паведамляе The Daily Telegraph, падчас даследавання, прысвечанага пачуццю гумару, спецыялісты высветлілі, што здольнасць з усмешкай глядзець на навакольны свет наўпрост залежыць ад узросту.
Па звестках даследчыкаў, дзеці смяюцца да 300 разоў на дзень. А вось падлеткі да 19 гадоў смяюцца не часцей за шэсць разоў у дзень. Пасля 20 гадоў брытанцы ў сярэднім смяюцца чатыры разы на працягу дня. Аднак да 30 гадоў пачуццё гумару трохі павышаецца, і яны пачынаюць весяліцца па пяць разоў на дзень.
Тым не менш, пасля 40 людзі смяюцца і жартуюць менш. Большасць з іх робяцца сварлівымі, неспакойнымі і раздражняльнымі.