Навукоўцы пералічылі кажаноў у Брэсце

Навукоўцы з Беларусі і Нідэрландаў пералічылі брэсцкіх кажаноў. У фортах Брэсцкай крэпасці знаходзіцца адна з самых вялікіх калоніяў кажаноў у Еўропе. Кажаны у наваколлях Брэста падабаецца больш, чым у горных пячорах. Тут вялікая вільготнасць і сталая тэмпература — каля +5. З дапамогай будаўнічага матэрыялу навукоўцы стварылі для кажаноў нешта накшталт натуральных гор. Проста за шыферам у Брэсцкай крэпасці ўладкавалася на зімоўку каля 1 тысячы кажаноў.

Падлічыць усіх насельнікаў гэтых месцаў практычна немагчыма, але і прыблізныя дадзеныя перапісы ўражваюць — больш за 5 тысяч кажаноў, паведамляе тэлеканал СТВ.