Найбольшыя ў сталіцы заробкі — у Цэнтральным раёне
Найбольшыя заробкі ў Мінску атрымоўваць у Цэнтральным раёне. У мінулым годзе сярэдні заробак жыхароў гэтага раёна склаў каля 2 мільёнаў рублёў.
Па словах чыноўніцы адміністрацыі Цэнтральнага раёна Ганны Мацельскай, сёлета для жыхароў раёна будзе створана каля 5000 новых рабочых месцаў.
Мацельская: "Даведзенае заданне па росце заработнай планы па Цэнтральным раёне на 2011 год — 2 мільёны 237 тысяч рублёў. У 2011 годзе будзе створана 4990 новых і мадэрнізаваных працоўных месцаў".