Найк Барзоў паглядзеў на жыццё знутры
Найк Барзоў нарэшце вызначыўся з назвай альбома, прэзентацыя якога адбудзецца 23 красавіка ў клубе “Ікра”. Яго сёмы сольны студыйны дыск будзе называцца “Изнутри”. Гэта першы
альбом Найка за апошнія восем гадоў. Кружэлка запісвалася з 2007 года,
калі быў прадстаўлены першы сінгл “Свежая кровь”.
Акрамя таго, у трэк-ліст увайшлі ўжо вядомыя па радыёэфірах песні “Подари мне грусть свою”, “Ветер”, “Полет”, “Радоваться” і яшчэ сем кампазіцый.
“Мой новы альбом - гэта гісторыя ўнутранага перараджэння, - распавядае Найк Барзоў. - Дзе неразумны чалавек валіцца з вышыні трона “Гаспадара прыроды” на самае дно разумення ўласнай мізэрнасці і ў выніку памірае. Але зразумеўшы і палюбіўшы сябе сапраўднага, адраджаецца і пачынае несці ўнутраную любоў і святло для ўсяго навакольнага асяроддзя”.
Перад пачаткам канцэртнай прэзентацыі адбудзецца аўтограф-сесія Найка Барзова, а ў кошт квіткоў уваходзіць і кошт новага дыска.
Фота: vashdosug.ru