Найлепшы абаронца шведскага хакею пераехаў у Беларусь

Абаронца ХВ-71 і зборнай Швецыі Давід Петрашак перабраўся ў мінскі хакейны клуб "Дынама". Як адзначае Sportbox.ru, гэты гулец прызнаны найлепшым у сваім амплуа ў шведскім нацыянальным чэмпіянаце.  Па словах Петрашака, усе фармальнасці наконт пераходу ўжо ўлагоджаныя. 34-гадовы хакеіст з'яўляецца выхаванцам ХВ-71, а акрамя гэтага выступаў за "Мальмё".

Нядаўна клуб з Ёнчэпінгу стаў чэмпіёнам Швецыі чацвёрты раз у гісторыі. А сам Петрашак правёў найлепшы сезон у кар'еры, пабіўшы рэкорд плённасці турніру для гульцоў абароны. У 52 матчах рэгулярнага чэмпіянату ён набраў 53 (15+38) ачкі, а ў 16 сустрэчах плэй-оф дадаў яшчэ 11 (5+6).