Нажом паранілі студэнта Полацкага дзяржуніверсітэта

У Полацку ў інтэрнаце нажом паранілі 21-гадовага студэнта мясцовага дзяржуніверсітэта. Хлопца шпіталізавалі. Па гарачых слядах праваахоўнікі затрымалі 19-гадовага студэнта, якога падазраюць у здзяйсненні злачынства. Высветлілася, што ён жыў у гэтым жа інтэрнаце і ў яго ўзнікла сварка з пацярпелым. Падчас яе ён і мог параніць нажом студэнта.

У адносінах затрыманага распачалі крымінальную справу. Ён застаецца за кратамі, інфармуе БЕЛТА.

Фота: Fotolia