Назіраць за выбарамі круглыя суткі не дазволілі

Назіральнікі лічаць, што гэта не адпавядае закону. Пра гэта паведаміў Сяргей Калякін, каардынатар кампаніі "За справядлівыя выбары": Калякін: "Мы планавалі кругласутачна назіраць у адпаведнасці з законам у тых памяшканнях, дзе праходзіць галасаванне. Усе нашыя назіральнікі на 250 участках звярнуліся ў камісіі, каб ім далі магчымасць знаходзіцца на ўчастках разам з міліцыянтам, каб бачыць, што не праводзіцца ніякіх махінацый і нічога не падмяняецца. Мы атрымалі адмовы ў 248 выпадках з 250".

Дазвол назіральнікі атрымалі толькі на двух участках - 36-м у Баранавічах і 108-м у Гродне. Праўда, адзначае Калякін, на наступны дзень у Баранавічах ужо адмовілі. Сказалі, што пагарачыліся і памыліліся.

Раніцай 16 снежня назіральнікі накіравалі скаргу у ЦВК і копію скаргі ў АБСЕ аб тым, што ім незаконна адмовілі назіраць за ўчасткамі круглыя суткі.