Назіральнік: Невядомыя асобы наведвалі выбарчы ўчастак пасля яго закрыцця
Кацярына Шэлест просіць пракуратуру Маскоўскага раёна Брэста выявіць асобы наведвальнікаў, якія маглі ўдзельнічаць у падмене выбарчых бюлетэняў.
Здарэнне адбылося ўначы з 17 на 18 снежня на ўчастку для галасавання №
97 ў Брэсце. Назіральніца ад Руху “За Свабоду” Кацярына Шэлест
заўважыла, што да ўчастку пад’ехаў аўтамабіль “Жыгулі” з нумарам 6668
АХ-1. З яго выйшлі два чалавекі з пакетам і зайшлі ў памяшканне, дзе
знаходзілася скрыня для датэрміновага галасавання.
Назіральніца
лічыць, што знаходжанне на ўчастку для галасавання ў непрацоўны час
нявызначаных асобаў стварае магчымасці для падмены бюлетэняў. Кацярына
Шэлест у сваёй заяве просіць пракуратуру прыняць меры для аднаўлення
законнасці, выявіць асобу ўладальніка аўтамабіля з нумарам 6668 АХ-1 і
яго пасажыра, а таксама тых, хто знаходзіўся на ўчастку пасля яго
закрыцця, паведамляе сайт Мілінкевіча.