Назіральнікі ад СНД не назвалі беларускія выбары дэмакратычнымі
Пра гэта заявіў кіраўнік місіі Сяргей Лебедзеў учора ў інтэрв’ю праграме “Карціна свету” тэлеканала СТВ. Пры гэтым назіральнікі ад СНД пазбягалі словаў “дэмакратычны” і “дэмакратыя” пры ацэнцы гэтых выбараў. На думку Сяргея Лебедзева, пад словам “дэмакратыя” ў розных краінах разумеюць зусім розныя паняцці. Напрыклад, у свой час заходнія назіральнікі прызналі дэмакратычнымі выбары ў Іраку і Афганістане, хоць аб’ектыўна яны былі далёкімі ад дэмакратыі, лічыць кіраўнік назіральнай місіі СНД.
Згодна з ягонымі высновамі, у Беларусі грамадзянам гарантавалася права абраць таго кандыдата, якога яны хочуць. Сяргей Лебедзеў звярнуў увагу на тое, што ў АБСЕ няма агульных стандартаў для назірання за выбарамі, таму ў краінах СНД ёсць нібыта адны крытэрыі, а ў заходніх краінах — зусім іншыя, паведамляе БелаПАН.
Таксама Лебедзеў здзіўлены тым, што да завяршэння выбараў і пасля назіральнікі ад АБСЕ выказвалі цалкам супрацьлеглыя ацэнкі. Што тычыцца дзеянняў апазіцыі, то кіраўнік назіральнай місіі ад СНД лічыць, што нелагічна было заклікаць людзей на плошчу яшчэ да завяршэння падліку галасоў.