Названа імя першага ўдзельніка "Гластнбэры-2010"

У панядзелак 12-га кастрычніка стала вядомае імя першага ўдзельніка фестывалю “Гластнбэры-2010”. Як паведамляе The Sun, 82-гадовы амерыканскі эстрадны спявак і акцёр Эндзі Ўільямс атрымаў запрашэнне на ўдзел у шоў ад арганізатара “Гластнбэры” Майкла Эвіса.

Па словах музыкі, ён стане адмысловым госцем “Гластнбэры-2010”. Уільямс адзначае, што хацеў бы выйсці на сцэну разам з Робі Ўільямсам і разам з ім выканаць кампазіцыю Робі “She's The One”.

Лайн-ап “Гластнбэры-2010” павінен з’явіцца толькі на пачатку 2010-га года. Аднак прыхільнікі фэсту і букмекеры мяркуюць, што на фэсце выступяць The Rolling Stones, Muse, Сoldplay, U2, Stone Roses, Робі Ўільямс, Дэвід Боўі, Green Day і іншыя.

Фота: shanson-e.tk