Названы пераможца Берлінале сярод кароткаметражак

Галоўны прыз міжнароднага кінафэсту Berlinale "Залаты мядзведзь" у намінацыі для кароткаметражных фільмаў атрымаў ірландскі рэжысёр Дэвід Аб'Рэйлм за фільм "Калі ласка, скажы што-небудзь". "Гэтая кінапраца абудзіла шмат пачуццяў і доўга не адпускала нас, паколькі вельмі па-чалавечы адлюстроўвае існасць рэчаў", - пракаментавала сваё рашэнне журы на чале з брытанскай акторкай Тыльдай Суінтан.

Паводле адзнакаў журы, "героі карціны даюць падставу як для смеху, так і для смутку".

"Срэбны мядзведзь" - другі прыз - у гэтай намінацыі дастаўся брытанскаму рэжысёру Дэніэлу Эліоту і яго фільму "Джэйд". Гэта - першыя ўручаныя ўзнагароды Berlinale.


Міжнародны 59-ы кінафэст прадоўжыцца да 15 лютага. Сёлета ў ім удзельнічаюць больш за 300 фільмаў. Асноўны конкурс складаюць 17 карцін, сярод якіх - 14 сусветных прэм'ер. Акрамя таго, конкурс дапоўняць яшчэ восем стужак Спецыяльнай праграмы.

Фота: www.dw-world.de