Названыя лепшыя жанчыны 2008 года
У Нью-Ёрку адбылася цырымонія ўзнагароджання прэміі Жанчыны года - 2008 амерыканскага часопіса Glamour. У спіс намінантаў патрапілі аўстралійская актрыса Ніколь Кідман, дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс і жонка экс-прэзідэнта ЗША Хілары Клінтан.
Усяго для ўзнагароджання было абрана дзесяць чалавек - тыя, хто зрабіў найбольш значны унёсак у сферы забаў, бізнэсу, палітыкі, спорту, моды і навукі.
Оскараносная акторка Ніколь Кідман уганаравалася гэтага тытула за тое, што, з'яўляючыся амбасадарам добрай волі ААН, надае вялікую ўвагу змаганню з гвалтам супраць жанчын. Па статыстыцы, кожная трэцяя жанчына на планеце пакутуе ад гэтай праблемы. 41-гадовая Кідман з'явілася на цырымоніі ў белай сукенцы на шлейках, упрыгожанай срэбным гафтам.
Хілары Клінтан у 2008 годзе стала першай жанчынай, абранай на кіравальную пасаду ў адной з галоўных дзяржустаноў краіны. Яна таксама стала першай жанчынай-кандыдатам у прэзідэнты Злучаных Штатаў і зарабіла каля 18 млн галасоў выбарнікаў. Палітычная кар'ера спадарыні Клінтан не перашкодзіла яе сталаму ўдзелу ў праграмах па абароне навакольнага асяроддзя і аховы здароўя.
Жанчынай года - 2008 была таксама прызнаная 35-гадовая экс-мадэль, тэлевядучая Тайра Бэнкс, названая ў 2004 годзе лепшай манекеншчыцай Амерыкі. Цемнаскурая зорка нястомна змагаецца супраць дыскрымінацыі жанчын. Яе дабрачынны фонд TZONE Foundation падтрымлівае маладых жанчын, якія адстойваюць сваё права быць непадобнымі на іншых.
Жанчынамі года назвалі таксама еменскага адваката Шадэ Насэр і яе кліентку Нуджуд Алі. Нуджуд супраць волі выдалі ў 10 гадоў замуж за мужчыну ў тры разы старэйшага за яе, што з'яўляецца нормай у Емене і шэрагу іншых ісламскіх краін. Аднак Нуджуд Алі звярнулася да адваката. Насэр пачала судовы працэс, на якім пазоўнікі дамагліся гістарычнага для Емена разводу. "Алі і Насэр аб'ядналі сілы, каб выратаваць іншых маленькіх дзяўчынак ад ранніх шлюбаў", сцвярджаюць арганізатары.
Жанчыны Года па версіі амерыканскага часопіса Glamour:
* Шадэ Насэр (Shada Nasser) і Нуджуд Алі (Nujood Ali)- адвакат з Емена і яе кліентка
* Тайра Бэнкс (Tyra Banks) - тэлевядучая
* Хілары Клінтан (Hillary Clinton) - палітык
* Джэйн Гудал (Jane Goodall) - приматологист
* Морин Шыку (Maureen Chiquet) - выканаўчы дырэктар Chanel
* Ніколь Кідман (Nicole Kidman) - актрыса
* Nobel Women's Initiative - Арганізацыя створаная з жанчын - лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі: Шырын Ебаді (Shirin Ebadi), Мерыяд Карыган Макгваер (Mairead Corrigan Maguire), Вангары Мааці (Wangari Maathai), Рыгаберта Менчы Тум (Rigoberta Menchu Tum), Бэці Вільямс (Betty Williams), Джодзі Вільямс (Jody Williams).
* Кандаліза Райс (Condoleezza Rice)- дзяржсакратар ЗША
* Мисти Мэй-Трэйнар (Misty May-Treano)і Кэры Ўолш (Kerri Walsh) валейбалісткі
* Кара Ўолкер (Kara Walker) - актрыса
Цырымонія ўзнагароджання прэміі Жанчыны года - 2008 (Women of the Year 2008) прайшла ў нью-ёркскім Карнегі Холе. Выказаць сваю павагу лаўрэатам прыйшлі Наталі Портман, Кейт Босуорт, Сара Мішэль Гелар, Ферджы, Амерыка Ферэра і шматлікія іншыя знакамітасці.
Фота: www.sensator.ru