Названыя песні, якія ўсім надакучылі

Брытанскі партал па даследаванні музычнага рынку onepoll.com склаў спіс песняў, якія больш за ўсё надакучылі.
У ім упэўнена лідыруе самотная балада Джэймса Бланта You're beatiful. Гэтая песня займала першыя радкі хіт-парадаў у 11 краінах свету. Мелодыю гэтай кампазіцыі можна пачуць не толькі па радыё ці тэлевізары, яна з’яўляецца адным з самых папулярных рынгтонаў.

Другое месца ў спісе мелодый, якія раздражняюць, займае Alex F – аўтар бессэнсоўных, але даволі цікавых вершыкаў для Crazy Frog. Папулярнасць гэтай мелодыі была падмацаваная тым, што яна ўпэўнена лідыравала ў якасці рынгтона.

Трэцяе месца займае гурт Hanson з песняй Mmm Bop, якая лідыравала ў брытанскіх чартах на працягу трох тыдняў. У першую дзесятку самых абрыдлых песняў ўсіх часоў і народаў таксама трапілі: Birdie Song гурта The Tweets, My Heart Will Go On у выкананні Celine Dion і La Macarena - Los Del Rio.

Самай "старой" у гэтым спісе з’яўляецца кампазіцыя Shout Lulu, яна выйшла ў 1964 годзе.

Фота: www.yottamusic.com