Названыя прэтэндэнты на прэмію "Оскар"

Прэзідэнт амерыканскай Кінаакадэміі Сід Гэйніс і акцёр Форэст Уітакер абвясцілі так званы "кароткі" спіс намінантаў на "Оскар" за 2008 год. Лідэрам па колькасці намінацый стала карціна "Загадкавая гісторыя Бенджаміна Батана". Фільм прэтэндуе на ўзнагароду ў 13 катэгорыях. За "Оскар" у катэгорыі "Лепшы фільм года" будуць змагацца наступныя карціны:

"Фрост супраць Ніксана"
"Чытальнік"
"Харві Мілк"
"Мільянер з трушчобаў"
"Загадкавая гісторыя Бенджаміна Батана"

На ўзнагароду ў намінацыі "Лепшы рэжысёр" прэтэндуюць:

Дэвід Фінчар - "Загадкавая гісторыя Бенджаміна Батана"
Дэні Бойл - "Мільянер з трушчобаў"
Рон Говард - "Фрост супраць Ніксана"
Стывен Долдры - "Чытальнік"
Гас Ван Сэнт - "Харві Мілк"

На ўзнагароду ў намінацыі "Лепшая мужчынская роля" прэтэндуюць:

Рычард Джэнкінс - "Наведвальнік"
Фрэнк Лангела - "Фрост супраць Ніксана"
Шон Пэн - "Харві Мілк"
Брэд Піт - "Загадкавая гісторыя Бенджаміна Батана"
Мікі Рурк - "Барацьбіт"

На ўзнагароду ў намінацыі "Лепшая жаночая роля" прэтэндуюць:

Эн Хэтуэй - "Рэйчал выходзіць замуж"
Анджэліна Джолі - "Падмена"
Меліса Лео - "Змёрзлая рака"
Мэрыл Стрып - "Сумнеў"
Кейт Уінслет - "Чытальнік"

На ўзнагароду ў намінацыі "Лепшая мужчынская роля другога плану" прэтэндуюць:

Джош Бролін - "Харві Мілк"
Роберт Даўні малодшы - "Салдаты няўдачы"
Філіп Сэймур Хофман - "Сумнеў"
Хіт Лэджэр - "Цёмны рыцар"
Майкл Шэнан - "Дарога перамен"

На ўзнагароду ў намінацыі "Лепшая жаночая роля другога плану" прэтэндуюць:

Эмі Адамс - "Сумнеў"
Пенелопа Крус - "Вікі Крысціна Барселона"
Віёла Дэвіс - "Сумнеў"
Тараджы П. Хенсан - "Загадкавая гісторыя Бенджаміна Батана"
Марыса Тамей - "Барацьбіт"

На ўзнагароду ў намінацыі "Лепшы анімацыйны фільм" прэтэндуюць:

"ВАЛЛ-І"
"Вольт"
"Кунг-фу Панда"

На ўзнагароду ў намінацыі "Лепшы замежны фільм" прэтэндуюць:

"Комплекс Баадэр Майнхоф" - Германія
"Клас" - Францыя
"Адбыццё" - Японія
"Рэванш" - Аўстрыя
"Вальс з Башырам" - Ізраіль

На ўзнагароду ў намінацыі "Лепшы сцэнар" прэтэндуюць:

Кортні Хант - "Змёрзлая рака"
Майк Лі - "Бесклапотная"
Марцін Макдонах - "Залегчы на дно ў Бруге"
Дасцін Лэнс Блэк - "Харві Мілк"
Эндру Стантон, Джым Рырдан і Піт Доктэр - "ВАЛЛ-І"

На ўзнагароду ў намінацыі "Лепшы адаптаваны сцэнар" прэтэндуюць:

Эрык Рот і Робін Суікорд - "Загадкавая гісторыя Бенджаміна Батана"
Джон Патрык Шэнлі - "Сумнеў"
Піцер Морган - "Фрост супраць Ніксана"
Дэвід Хэйр - "Чытальнік"
Сайман Бафой - "Мільянер з трушчобаў"

Пераможцы будуць названыя 22 лютага 2009 года.

Фота: www.lydi.ru