Названыя самыя дарагія канцэрты 2008 года

Канцэрты Мадоны ў рамках тура "Sticky & Sweet" прызнаныя самымі дарагімі музычнымі выступамі 2008 года, паведамляе выданне MusicRadar. Згодна з адзнакамі кампаніі Ticketmaster, у сярэднім квіток на канцэрт Мадоны прыхільнікам абыходзіўся ў 378 долараў. Нагадаем, што паводле вынікаў года спявачка была прызнаная самым паспяховым артыстам, зарабіўшы за 12 месяцаў 120 мільёнаў долараў. Летам 2009 года Мадона плануе працягнуць свой тур у Еўропе.

На другім месцы ў рэйтынгу апынуўся Элтан Джон. Квіткі на яго шоў каштавалі ў сярэднім 306 долараў. Замыкае тройку лідэраў гурт The Eagles, на канцэрт якога можна было патрапіць у сярэднім за 279 долараў.

Першая дзясятка рэйтынгу самых дарагіх канцэртаў 2008 года выглядае наступным чынам:

   1. Мадона (378 долараў)
   2. Элтан Джон (306  долараў)
   3. The Eagles (279  долараў)
   4. AC/DC (263  долары)
   5. Ціна Цёрнэр (263 долары)
   6. Селін Дыён (240  долараў)
   7. Брус Спрынгсцін (235  долараў)
   8. Coldplay (217  долараў)
   9. Ніл Дайманд (217  долараў)
  10. The Police (216  долараў)

Фота: www.galaxymusic.ru