Названыя самыя лепшыя сцэны стрыптызу ў кіно

Сцэна з фільма “Праўдзівая хлусня”, у якой актрыса Джэмі Лі Кэрціс паказвае стрыптыз свайму мужу, думаючы пры гэтым, што выконвае сакрэтнае заданне амерыканскіх спецслужбаў, займае першае месца ў рэйтынгу самых лепшых сцэн стрыптызу ў кіно. Паводле вынікаў апытання, праведзенага выданнем Сurrent, на другім месцы апынулася класічная сцэна эратычнага танца актрысы Кім Бэсінджэр у фільме “Дзевяць з паловай тыдняў” пад кампазіцыю You Can Leave Your Hat On.

Трэцяя пазіцыя дасталася мексіканскай актрысе Сальме Хаек, якая прадэманстравала свае формы ў карціне “Ад заходу да світанку”. Да яе ніхто не думаў, што эратычны танец можа быць смяротна небяспечным.

Стрыптыз у выкананні актрысы Элішы Кэтберт у камедыі “Суседка” заняў чацвёрты радок. Зорка “Зорных войнаў”, актрыса Наталі Портман, апынулася на пятым месцы з роляй стрыптызёркі ў стужцы “Блізкасць”.

Таксама ў дзесятку патрапілі Дэмі Мур з фільмам “Стрыптыз”, Джэсіка Альба са стужкай “Горад грахоў”, і “Дрэнныя дзяўчынкі” Ліндсэй Лохан, Рэйчэл Макадамс, Лэйсі Чэберт і Аманда Сэйфрыд.

Фота: www.apopularitycontest.com