Не працавала першая лінія мінскага метро
У выніку тэхнічнай няспраўнасці быў парушаны рух цягнікоў. Затрымка склала 13 хвілін — ад 17.10 да 17.23.
Як паведамляе "Интерфакс-Запад", "стрэлку на рэйках давялося пераключаць у ручным рэжыме". Эвакуацыя пасажыраў не праводзілася — ім прапанавалі выйсці са станцый і працягнуць паездку на наземным транспарце.
Людзям, якія былі вымушаныя сыйсці з метро, выдалі паперкі, на якіх былі запісаныя дата і назва станцыі — па ім можна было праехаць у метро ў любы іншы час, інфармуе партал tut.by. І нагадвае, што раніцай у аўторак мінчукі таксама паведамлялі, што ў метро каля 20 хвілін цягнікі стаялі ў тунэлях.
Рух цягнікоў метро быў хутка адноўлены.
Фота — bymedia.net