Не задавальняюць умовы размеркавання? Няма праблем!
Еўрарадыё даведалася, ці магчыма выпускніку ВНУ пакінуць месца няўдалага размеркавання, калі не задавальняюць бытавыя умовы жыцця ды працы.
“У цэлым умовы працы былі нармальныя, а што тычыцца іншага — жыллё мне не прапанавалі. Я сказаў: “Хлопцы, працаваць я ў вас не буду”, — гаворыць выпускнік БДУ Яўген Мароз, якога ў свой час размеркавалі ў раённую газету мястэчка Бяроза, што на Брэстчыне.
Каб пераразмеркавацца, Яўген знайшоў новую працу — у сталіцы на радыё “Юністар”. Рэдактар бярозаўскай газеты адпусціў хлопца, рэдактар мінскага радыё — пагадзіўся прыняць на працу. У БДУ выпісалі пераразмеркаванне.
Яўген Мароз: ”Атрымоўваецца, калі ёсць віза дэкана, віза прарэктара па выхаваўчай працы і віза аддзела кадраў, выдаецца новы накірунак, на падставе якога цябе звальняюць са старой працы. І афармляешся ў іншую арганізацыю, заключаеш кантракт і дапрацоўваеш тэрмін размеркавання. Нашмат прасцей пераразмеркавацца, чым размеркавацца”.
Кіраўнік аддзелу кадраў камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Святлана Главацкая выказала думку, што ў выпадку, калі маладому спецыялісту не даюцца ўсе неабходныя гарантыі, як, напрыклад, жыллё, выпускнік можа не праходзіць размеркаванне на такой працы.
Святлана Главацкая: “Калі нейкая арганізацыя запрашае спецыяліста, які не мае жылля ў іх горадзе — значыць, яна будзе даваць гарантыі, напрыклад, аплачваць здыманне кватэры або даваць інтэрнат. Калі гэтага не будзе, канечне, студэнт можа не згадзіцца”.
“Не, адмовіцца ад размеркавання немагчыма, магчыма толькі пераразмеркавацца. І тое са згоды наймальніка, — дапаўняе спецыяліст студаддзела БДУ Таццяна Сарока. — Галоўнае — знайсці новае месца працы на дзяржаўным прадпрыемстве. Адзін наймальнік піша, што ён не супраць вас адпусціць, другі — што ён не супраць прыняць вас на працу. Пасля пішаце заяву рэктару з просьбай пераразмеркаваць. Калі жадаеце перавесціся на іншае месца працы — калі ласка. Выпадкі такія ёсць”.
У “Палажэнні аб размеркаванні выпускнікоў” два гады таму зрабілі праўкі пра пераразмеркаванне. Змяніць адну дзяржаўную працу на іншую магчыма цягам аднаго года. Такіх сітуацый хапае ў любой ВНУ. Калі малады спецыяліст жахнуўся месцу, куды яго размеркавалі, не трэба бегчы жаліцца ва універсітэт, можна проста пашукаць новую працу.
У Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце не прыгадалі выпадкаў пераразмеркавання па жыллёва-бытавых прычынах. Аднак выпадкаў пераразмеркавання ва універсітэце хапае:
“Шчыра кажучы, пераразмеркаванняў у сувязі са звальненнем у парадку перавода у нас нямала, — аналізуюць у студаддзеле БНТУ, — А такога, што да нас прыходзіць малады спецыяліст і кажа, што яго не задавальняюць жыллёва-бытавыя пытанні, такіх вельмі мала. Насамрэч усе пытанні з няўдалым размеркаваннем можна вырашыць”.