Небяспечны для чалавека “птушыны грып” у Венгрыі

Вірус “птушынага грыпу”, які выявілі на адной з фермаў Венгрыі прыканцы мінулага тыдня, адносіцца да самай небяспечнай разнавіднасці H5N1. Эксперты пацьвердзілі, што вірус “птушынага грыпу”, які выявілі на адной з фермаў Венгрыі прыканцы мінулага тыдня, адносіцца да самай небяспечнай разнавіднасці H5N1.

Пра гэта паведаміў прадстаўнік Еўрапейскай камісіі Філіп Тод. Гэта першы выпадак выяўлення небяспечнага для чалавека віруса H5N1 у Еўрасаюзе са жніўня мінулага году.

Таксама учора тайваньскія навукоўцы заявілі, што правялі на жывёлах паспяховыя выпрабаванні вакцыны супраць “птушынага грыпу”. Зараз пачнуцца выпрабаванні на людзях.