Нецвярозая кампанія скрала катамаран (відэа)

Спачатку яны збівалі ліхтары на вуліцы Сталетава ў Мінску, а пад канец прагулкі вырашылі скрасці катамаран. Аднак далёка ўплыць на ім не змаглі: вясёлую кампанію затрымаў міліцэйскі патруль, інфармуе СТВ.



Як высветлілася, у кампанію ўвайшло трое маладых людзей. Двое працуюць рознарабочымі, а трэці — кур’ерам. Раней хлопцаў не прыцягвалі да крымінальнай адказнасці, а цяпер на іх завялі крымінальную справу.