Нецвярозы мінак дапамог п’янаму кіроўцу збіць даішніка

У Санкт-Пецярбургу нецвярозы кіроўца і выпадковы мінак збілі інспектара ДПС. Даішнік вяртаўся дамоў на ўласнай машыне і заўважыў як п’яны кіроўца на вялікай хуткасці праехаў міма паста міліцыі.
Ён нагнаў і спыніў парушальніка.

Па інфармацыі расійскай міліцыі, кіроўца накінуўся на даішніка і пачаў яго збіваць. У гэты момант міма праходзіў нецвярозы 18-гадовы юнак. Ён вырашыў дапамагчы кіроўцу і далучыўся да збіцця.

У выніку даішнік атрымаў закрытую чэрапна-мазгавую траўму, страсенне мазгоў і шматлікія ўдары. Злачынцаў затрымалі на месцы, перадае сайт www.47news.ru.


Еўрарадыё пра ДАІ:

П’яны кіроўца надурыў ДАІ і сышоў ад адказнасці

ДАІ адыгралася на кіроўцы, якому прайграла суд (відэа)