Нецвярозы вясковец цалкам пазбавіўся мужчынскай годнасці

Нецвярозы 36-гадовы вясковец цалкам пазбавіўся мужчынскай годнасці. Здарэнне адбылося ў вёсцы Янушковічы Лагойскага раёна — медыкі зафіксавалі ў яго траўматычную ампутацыю полавага члена і страсанне мозгу. У нанясенні гэтулькі цяжкіх цялесных пашкоджанняў падазраюць 21-гадовага маладога чалавека, яму цяпер пагражае да 8 год турмы. Ён выпіваў разам з пацярпелым. Як усё здарылася, ніводзін з мужчынаў не памятае. Адметна, што пацярпелы звярнуўся ў міліцыю толькі праз тры дні пасля таго, як сабутэльнік яго каструбаваў. Цяпер мужчына знаходзіцца ў лякарні і скардзіцца толькі на галаўны боль. Дарэчы, абодва сабутэльнікі раней мелі судзімасці, пішуць naviny.by