Некаторым з асуджаных дэманстрантаў пагражае крымінальны пераслед

Некаторыя з арыштаваных дэманстрантаў, магчыма, не змогуць выйсці на волю, адбыўшы свой тэрмін пакарання. Пра гэта заявіў начальнік аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУЎС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі. Паводле яго слоў, усіх затрыманых цяпер правяраюць у рамках распачатай крымінальнай справы па факце масавых беспарадкаў. "Арыштаваныя правяраюцца на ступень удзелу ў іх", — сказаў прадстаўнік ГУЎС, інфармуе БелаПАН.