Немцы ставяць для беларусаў на трасянцы
30 і 31-га ліпеня на сцэне Тэатра Беларускай Драматургіі адбыліся прэм’ерныя паказы спектакля “Войцэк” Георга Бюхнера. Паставіла гэту рэч маладая нямецкая рэжысёрка Моніка Дабраўлянска. Некалькі гадоў таму на фестывалі “Панарама” яна ўжо рабіла імправізаваную аднаактоўку з Аляксандрам Малчанавым і Святланай Зелянкоўскай, а ў Берліне паставіла монаспектакль з Анатолем Катом.
У хрэстаматыйнай гісторыі Бюхнера – пра маральна прыбітага армейскага цырульніка, які зарэзаў жонку, не вытрымаўшы здзекаў з боку ваеннага начальства, Моніка Дабраўлянска ўбачыла актуальную гісторыю менавіта для нашай краіны.
Спадарыня Моніка зазначыла:
“Для мяне было цікава расказаць пра сённяшнюю Беларусь. Герой – беларус, Войцэк – беларус”.
Выканаўца ролі Войцэка Сяргей Кавальскі сказаў, што стараўся стварыць абагулены вобраз зламанага беларуса. Але ў гэтай зламанасці акцёр, разам з тым, бачыць нашае выратаванне.
Сяргей Кавальскі:
“У спектаклі яго пастаянна ўсе крыўдзяць, і ўрэшце ён не вытрымлівае. Я лічу, што Войцэк – гэта адзіны чалавек, які зразумеў, што ён зломлены. Вось, менавіта, і наша Беларусь усвядоміла ўжо, што яна зламалася, у той час як астатнія краіны аб сваёй зламанасці не падазраюць, і таму ў нас болей шанцаў на выпраўленне”
Моніка імкнецца надаць свайму спектаклю больш рэалій з нашым часам. Дзеля гэтага Войцэк носіць савецкую целагрэйку і армейскія выцвілыя штаны.
Мастачка спектакля Алена Ігруша лічыць гэта творчай удачай ў сваёй рабоце над “Войцэкам”:
“Тое, што носіць Войцэк, – гэта і зэкі нашыя насілі, і людзі ў вёсках, і жаўнеры носяць. Вельмі ёмкае адзенне, якога няма больш ні на якой прасторы. Толькі ў нас”.
Але галоўнае, паводле спадарыні Дабраўлянскай, што збліжае яе “Войцека” з сучаснай Беларуссю, гэта – мова.
У спектаклі прадстаўнікі армейскай улады – філосаф-капітан (у выкананні Алега Гарбуза), і маніякальны доктар (Ганна Хітрык) размаўляюць па-руску. Просты люд (тая ж Хітрык у ролі зайздроснай суседкі, тамбурмажор, якога грае Аляксандр Малчанаў, Святлана Зелянкоўская ў ролі жонкі Войцэка і, безумоўна, сам Войцэк) – размаўляюць на трасянцы і часткова па-беларуску.
Моніка гаворыць:
“У нашым спектаклі ёсць руская мова, і трасянка, і амаль чыстая беларуская мова. Я думаю, што гэта вобраз беларускага грамадства”.