Немцы злавілі на допінгу трох беларускіх цяжкаатлетаў
Кёльнская лабараторыя праверыла допінг-пробы цяжкаатлетаў, якія выступалі на красавіцкім чэмпіянаце Еўропы ў Мінску. Як адзначае "Прессбол", нямецкія спецыялісты паведамілі аб праколе трох беларускіх спартоўцаў. Два з іх - удзельнікі мужчынскай зборнай, адна - жаночай. Пакуль эксперты праверылі толькі пробы "А", на працягу тыдня будуць ускрытыя пробы "В". Пасля гэтага цягам двух тыдняў будзе праведзены дадатковы аналіз.
Нагадаем, што зборная Беларусі заняла на турніры трэцяе месца ў медальнай табліцы. А Еўрапейская цяжкаатлетычная федэрацыя выказала Беларусі падзяку за якасную падрыхтоўку турніру.
Нагадаем, што зборная Беларусі заняла на турніры трэцяе месца ў медальнай табліцы. А Еўрапейская цяжкаатлетычная федэрацыя выказала Беларусі падзяку за якасную падрыхтоўку турніру.