Непагадзь спыніла рэспубліканскае спаборніцтва па веславанню ў Брэсце
Непагадзь прыпыніла правядзенне рэспубліканскай юнацкай спартакіяды па акадэмічным веславанні ў Брэсце. Калі 5 ліпеня яшчэ ўдалося правесці папярэднія заплывы, дык 6 ліпеня
моцны вецер і дождж перашкодзілі спаборніцтвам. У іх, дарэчы, бяруць
удзел больш за 200 спартсменаў 13-16 гадоў. Яны прадстаўляюць сталіцу і
ўсе вобласці краіны.
Паводле словаў арганізатараў, рэгата будзе адноўленая, як толькі ўсталюецца спрыяльнае надвор’е.
БЕЛТА
Паводле словаў арганізатараў, рэгата будзе адноўленая, як толькі ўсталюецца спрыяльнае надвор’е.
БЕЛТА