Неўязны амбасадар Сухарэнка верыць у перамогу праўды

"Я думаю, што ў госці хадзіць да таго, хто нас не чакае, не будзем. У нас ёсць значна больш месцаў, дзе нас чакаюць". Так пракаментаваў амбасадар Беларусі ў Арменіі Сцяпан Сухарэнка рашэнне Еўрасаюза ўвесці візавыя санкцыі адносна 158 беларускіх чыноўнікаў.

Сухарэнка. які ў 2005-2007 гадах займаў пасаду старшыні КДБ Беларусі, таксама трапіў у "чорны спіс". Ён кажа, што "досыць камфортна" пачуваецца і ў Арменіі.

"Санкцыі, якія высоўваюцца ў адносінах да нашай краіны, не адлюстроўваюць рэальнай выявы падзеяў. Увесь гэты накіп пройдзе і пераможа праўда", — цытуе амбасадара ІА  REGNUM.