Невядомы падпальшчык тэрарызуе вёску пад Драгічыным
Драгічынскія міліцыянты атрымалі заявы ад жыхароў вёскі Іменін. Па паведамленнях сялянаў, невядомы на працягу чэрвеня зрабіў тры падпалы сараяў. Два будынкі згарэлі, а трэці ўдалося ўратаваць. Выратвальнікі пацвердзілі, што сараі былі падпалены наўмысна. Па факце падпалаў праваахоўнікі пачалі крымінальную справу.