Невядомыя пабілі мінака на плошчы Якуба Коласа

У часе мудрагелістых аперацый па "выцясненні" грамадзян з раёна плошчы Якуба Коласа пад жорсткія дзеянні супрацоўнікаў у цывільным патрапілі і выпадковыя мінакі. Адзін такі грамадзянін падышоў да афіцэра міліцыі і заявіў, што быў пабіты невядомымі. Стаяў на прыпынку, чакаў сына, а тут пачалося "выцясненне", яго некалькі разоў ударылі. Мужчына запатрабаваў разабрацца. Міліцыянт — гэтаму былі сведкамі шматлікія журналісты — нешта запісаў на выпадковым шматку паперкі.

Застаецца чакаць, ці “дадуць ход” гэтай справе.