Невядомыя ў Маскве скінулі помнік Леніну (фота)
У цэнтры Масквы на вуліцы Клімашкіна невядомыя скінулі з пастамента помнік Леніну. Помнік выявілі супрацоўнікі камунальных службаў. Побач з ім таксама знайшлі вяроўку, перадае Бі-Бі-Сі.
Маскоўскае ўпраўленне МУС азявіла, што з нагоды пашкоджання помніка праводзіцца праверка.
Паводле адной з версій, якую перадаюць расійскія СМІ, помнік скінулі знарок. А на дрэве каля пастамента, нібыта, быў прымацаваны аркуш паперы з малюнкам вешалкі і цяльняшкі. Гэты рэбус журналісты расшыфравалі як "вешальнік".
Паводле іншай версіі, помнік мог зваліцца ў выніку моцнага ветру. Такую версію журналістам выказалі камунальнікі.