Невыязныя апазіцыянеры перадалі заяву ў Адміністрацыю прэзідэнта
Заяву перадалі ў Адміністрацыю прэзідэнта пяць невыязных з Беларусі апазіцыйных палітыкаў. Міхаіл Пашкевіч, Антон Койпіш, Анатоль Лябедзька, Зміцер Дашкевіч і Франак Вячорка патрабуюць зняць з іх такі статус.
Апазіцыянеры спачатку сабраліся на Кастрычніцкай плошчы сталіцы, дзе правялі прэс-канферэнцыю. Яны заявілі, што ўключаныя ў спіс невыязных з палітычных матываў.
Лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька нагадаў, што раней аналагічныя заявы перадаваліся ў Генпракуратуру і Міністэрства ўнутраных спраў, але атрыманыя адказы апазіцыянераў не задаволілі. Таму яны і вырашылі звярнуцца непасрэдна да кіраўніка дзяржавы.
У Адміністрацыю прэзідэнта Пашкевіч, Койпіш, Лябедзька, Дашкевіч і Вячорка прыйшлі з шыльдачкамі на шыі "Палітневыязны". Як паведамляе БелаПАН, апазіцыянерам у прыёмнай параілі напісаць на імя Аляксандра Лукашэнкі асобны ліст.