Nickelback выдаюць новы альбом
Канадскі калектыў Nickelback рыхтуецца выдаць першы за тры гады студыйны альбом.
Рэліз паслядоўніка мультыплатынавага «All The Right Reasins» запланаваны на 18 лістапада. Назва і трэк-ліст шостай па ліку кружэлкі рокераў пакуль не анансуюцца.
Першым сінглам з альбому стане кампазіцыя «If Today Was Your Last Day», якая з'явіцца на амерыканскіх радыёстанцыях 30 верасня.
Праца над кружэлкай вялася ў Ванкуверы пры ўдзеле прадзюсара Мэта Лэнга, які раней працаваў з Def Leppard і AC/DC.
Нагадаем, што папярэдні альбом Nickelback «All The Right Reasins» з'яўляецца найбольш паспяховым у дыскаграфіі гурта: ён разыйшоўся накладам больш за 7 мільёнаў асобнікаў толькі па ЗША і стаў рэкардсменам па працягласці знаходжання ў амерыканскім чарце з вынікам 150 тыдняў у Billboard-200.
Фота: www.bbc.co.uk