Nickelback выдаюць новы альбом
Шостая ў дыскаграфіі канадскага калектыву кружэлка будзе насіць тытул "Dark Horse".
Трэк-ліст альбому пакуль не анансуецца. Вядома толькі, што прадзюсаваць новую кружэлку музыкам Nickelback дапамагаў даволі вядомы Мэт Лэнг, які раней супрацоўнічаў з Браянам Адамсам, Def Leppard і Шэнаей Твэйн.
Першым сінглам з альбома стане кампазіцыя "Gotta Be Somebody", якая была выдадзеная 29 верасня. У той жа дзень песня была выкладзеная на афіцыйным сайце рокераў для бясплатнай запампоўкі - але тэрмінам толькі на суткі.
Нагадаем, што апошнім на сёння альбомам Nickelback з'яўляецца выдадзены ў 2005-м годзе "All The Right Reasons", які разыйшоўся накладам больш за 10 мільёнаў асобнікаў. Сумарны жа наклад усіх пяці альбомаў музыкаў зараз складае каля 26 мільёнаў асобнікаў.
Новая кружэлка з'явіцца на прылаўках музычных крамаў ужо 18 лістапада.
Фота: idolator.com