Ніхто з беларускіх турыстаў у Егіпце сур'ёзна не пацярпеў
Ніхто з беларускіх турыстаў, якія трапілі ў ДТЗ у Егіпце 25 студзеня, сур'ёзна не пацярпеў. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў амбасадзе Беларусі ў Егіпце. Па словах супрацоўніка пасольства, інфармацыя аб тым, што трое беларускіх турыстаў сур'ёзна пацярпелі, моцна перабольшаная.
Як паведамлялася раней, ДТЗ адбылося ўвечары 25 студзеня на трасе Заафарана — Каір. Аўтобус перавозіў беларускіх турыстаў, якія адпачываюць на чырвонаморскім курорце Раас Гарыб, на экскурсію ў Каір. З-за дрэннага надвор'я і перавышэння хуткасці кіроўца не справіўся з кіраваннем, і аўтобус з'ехаў у кювет. Па паведамленнях замежных СМІ, трое турыстаў сур'ёзна пацярпелі і цяпер знаходзяцца ў лякарні.
У амбасадзе са спасылкай на звесткі мясцовай паліцыі ўдакладнілі, што ДТЗ было нязначным: аўтобус з 18 пасажырамі крануў абмежавальны бар'ер на дарозе і з'ехаў на ўзбочыну. Тры чалавекі атрымалі лёгкія пашкоджанні, якія не ўяўляюць небяспекі для здароўя, і пасля аказання ім неабходнай медычнай дапамогі ў шпіталі вярнуліся ў Раас Гарыб. Астатнія 15 турыстаў працягнулі паездку ў Каір.