Нік Кэйв і Bad Seeds абновяць старыя альбомы
Рэкордынгавы лэйбл калектыву Mute вырашыў выдаць пашыраныя версіі класічных альбомаў Кэйва і кампаніі, якія будуць дапоўненыя рознымі бонусамі і рарытэтамі. Перавыданне першых чатырох альбомаў запланавана ўжо сёлета на восень.
«From Her To Eternity», «The First Born Is Dead», «Kicking Against The
Pricks» і «Your Funeral, My Trial», якія выйшлі ў прамежку з 1984-га па
1986-ы гады, цяпер будуць выдадзеныя ў фармаце падвойнага выдання,
першы дыск якога будзе складацца з наноў аблічбаванага арыгінальнага
матэрыялу, а другі з рэдкіх бісайдаў і аўттэйкаў, якія адносяцца да
перыяду запісу альбомаў.
Дата выдання і поўны трэк-ліст абноўленай серыі будуць абвешчаныя пазней – як і час перавыдання другой часткі бэк-каталога Bad Seeds.
Фота: www.motorcitycomic.com
Дата выдання і поўны трэк-ліст абноўленай серыі будуць абвешчаныя пазней – як і час перавыдання другой часткі бэк-каталога Bad Seeds.
Фота: www.motorcitycomic.com