Нік Кейв напісаў кнігу пра сваю песню
Нік Кейв напісаў кнігу пра загалоўную песню з новага альбома яго праекта Nick Cave and The Bad Seeds "Dig, Lazarus, Dig!". Як паведамляе сайт аversion.com, у кнізе Кейв апісаў працэс нараджэння
ідэі, якая потым стала песняй.
Акрамя таго, музыка распавёў пра сваё супрацоўніцтва з брытанскімі мастакамі Цімам Ноўблам і С'ю Уэбстэрам, якія аформілі вокладку новага дыска.
Таксама на сайце паведамляецца, што кніга выйдзе 8 ліпеня.
Дадам, што "Dig, Lazarus, Dig!!!" з'яўляецца чатырнаццатым альбомам Nick Cave and The Bad Seeds, выйшаў ён у сакавіку 2008 года.
Альбом пераасэнсоўвае біблейскі міф пра Лазара, які быў уваскрэшаны праз чатыры дні пасля смерці. Нік Кейв перасунуў біблейскага персанажа ў часе і прасторы, і Лазар апынуўся ў Нью-Ёрку 1970-х гадоў.
Фота: www.motorcitycomic.com