Нік Кэйв падрыхтаваў Grinderman 2
Аўстралійскі музыка і пісьменнік Нік Кэйв абвясціў хуткі выхад другога альбома свайго праекта Grinderman. Як паведамляе Pitchfork, дыск, які атрымаў назву "Grinderman 2", будзе
выдадзены ў Еўропе 13 верасня. На наступны дзень дыск будзе выдадзены і ў
Паўночнай Амерыцы.
Супрадзюсерам запісу выступіў Нік Лонаў, які ўвесь час супрацоўнічае з Кэйвам і яго асноўным гуртом The Bad Seeds, а таксама які запісваў альбомы Дэвіда Бірна, INXS, Killing Joke, Gang of Four, Midnight Oil, Supergrass. Yeah Yeah Yeahs, Maximo Park, The Cribs і іншых.
Пасля выйсця дыска Grinderman адправяцца ў еўрапейскае турнэ, якое пачнецца 25 верасня ў англійскім Нотынгеме, а скончыцца 26 кастрычніка ў Парыжы. Апроч гэтага музыкі наведаюць Швейцарыю, Італію, Германію, Бельгію, Нідэрланды і Данію.
Гурт Grinderman быў створаны Нікам Кэйвам у 2006 годзе. У праекце заняты ўдзельнікі The Bad Seeds - скрыпач Уорэн Эліс, басіст Марцін Кэйсі і бубнач Джым Склавунас.
Свой дэбютны аднайменны альбом Grinderman выдалі ў 2007 годзе.
Фота: theage.com.au