Нік Кейв прызнаў мудрасць Тома Ёрка
Напярэдадні выхаду новага
альбома Кейва і The Bad Seeds пад назвай «Dig, Lazarus, Dig!!!»
брутальны вусач распавёў пра розніцу паміж ім і лідэрам Radiohead. Як перадае Gigwise, у
гутарцы з журналістам выдання The Scotsman Кейв распавёў, чым ягоны
погляд на свет адрозніваецца ад апакаліптычнага бачання Ёрка.
«Ну, я лепш фармулюю свае думкі ў вершах, як мне падаецца. Але я не думаю, што з'яўляюся носьбітам нейкай мудрасці. Мой пункт погляду досыць непрафесійны, я б нікому не раіў трымацца яго. Гэта - праца Тома: гаварыць за «нас». У некаторых людзей ёсць талент прыцягваць цікавасць большасці, у мяне такога таленту няма. Я, хутчэй, той, з кім прыемна выпіваць і весяліцца, але зусім не той, з кім хочацца дзяліцца сваімі праблемамі. Вось Тому Ёрку можна распавесці ўсё. Прынамсі, ён стварае такое ўражанне», - прызнаўся Кейв.
На пытанне аб тым, як яму «выступаецца» Кейв адказаў: «Я дагэтуль адчуваю сябе, як у спектаклі. Гэта значыць на сцэне ты ператвараешся ў таго чалавека, якім заўсёды жадаў быць. Нават за дзесяць хвілін да выхаду на сцэну, я адчуваю ўсё лайно гэтага свету, усю яго неадэкватнасць і ўсе свае болькі, але затым адбываецца нешта чароўнае і я адчуваю сябе проста дзіўна».
Фота: www.rollingstone.com